7fd63a3e     

Колас Якуб - Купальскiя Светлякi (На Белорусском Языке)



Якуб Колас
Купальскiя светлякi
Расцярушыла ночка свой цёмны пыл, распляла над зямлёю свае чорныя косы, а
сама, як мацi, прытаiлася ў лесе, каб вартаваць i ахоўваць сон людзей i сон
прыроды. Гэта была добрая ночка. А каб на зямлi не было так маркотна ў часе яе
прыходу, яна пазмятала з неба ўсе хмаркi, i яно заззяла тысячамi
рознакаляровых агеньчыкаў-зорак. Слаўна блiшчалi гэтыя адвечныя нябесныя вочы.
Яны дрыгацелi ў пералiвах жывых агнёў, нiбы брыльянцiстыя матылькi, што, сеўшы
на краску, трапечуць крыльцамi, сатканымi з праменняў. А можа, яны, робячы
гэтыя дзiўныя рухi, спявалi там свае песнi, але голас песень не мог даляцець
да зямлi з бяздонных глыбiнь, бо зоркi былi вельмi далёка ад яе. Аднак было
добра адно тое, што бляск зорак асвятляў i ночку i тым самым рабiў меней
адчувальным змрок. Тыя ж, каму прыходзiлася ў гэты час быць у далёкай дарозе,
калi ў сэрца закрадалася трывожная думка: а цi той гэта шлях? - пазiралi на
зоры i па iх знаходзiлi дарогу. А калi хто прачынаўся ўночы i таксама заўважаў
зоркi на небе, дык i яму было весялей, i ён выказваў уголас сваё здаваленне.
Адзiн чалавек шукаў у гэтую ноч кветку папарацi, бо кажуць, што ў
купальскую ноч зацвiтае яна агнявiстым цветам. Многа людзей шукала гэтую
кветку, але нiхто не знайшоў па той простай прычыне, што папараць нiколi не
цвiла з таго часу, калi пачала расцi на свеце. Аднак чалавек усё ж такi
знайшоў кветку папарацi, i гэта нiколечкi не супярэчыць таму, што гаварылася
раней, бо гэты чалавек не сапраўдны, а казачны. У казцы ж усё можа быць. Гэтая
знаходка зрабiла чалавека шчаслiвым. Усякiя згрызоты i непрыемнасцi не краналi
яго. На душы ў яго было спакойна i радасна. А цiкавей за ўсё тое, што яму
сталi вядомы галасы прыроды i ён мог разумець яе думкi.
Iдзе чалавек i чуе, як перамаўляюцца дрэвы мiж сабою. Ён спынiўся. Яго
зацiкавiла гутарка двух велiзарных дубоў, што стаялi ўскрай лесу. Ноч, цiшыня,
блiсканне тысяч зор, як вiдаць, настроiлi iх на фiласофскi лад.
- Чым цiкава жыццё, - казаў адзiн дуб, - дык гэта тым, што яно хоць i iдзе
па пэўных законах, але вечна змяняецца i разгортвае новыя старонкi. I колькi б
ты нi жыў, нiколi не пасягнеш яго мнагалучнасцi.
- У гэтым i ёсць мудрасць жыцця, брат мой дуб, бо калi б мы пазналi яго
таямнiцы, нам не было б i ахвоты жыць на свеце.
- I няўжо ж нiколi, ну, не мы, а нашы патомкi, не дасягнуць гэтага сусвету
ва ўсёй яго складанасцi?
- Думаю, што нiколi. Бо вось i мы: чым больш высока падымаемся над зямлёю,
тым большыя i шырэйшыя далягляды адчыняюцца перад намi... Я, ведаеш, люблю
гэтыя блiскучыя зоры: iх святло i вабiць i прыцягвае.
- Знайшоў чым захапляцца, дурань стары! Хi-хi-хi! - пачуўся новы
тоненькi-тоненькi галасок, якi iшоў аднекуль з-пад каранёў дуба.
Чалавек зiрнуў унiз. Па дубовых каранях i па траве пад дубамi поўзалi
харошанькiя светлячкi. Галоўкi ў iх былi цёмныя, можа, iх зацямняла ноч, бо
яна стаяла тут недалёка i таксама слухала музыку цiшынi i шолахi прыроды, яе
гутарку. Затое ж жывоцiкi гэтых светлячкоў-жучкоў свяцiлiся зеленаватымi
агеньчыкамi. Але трэба было вельмi ўважлiва прыглядацца, каб iх прымецiць.
Чалавек стаў слухаць, аб чым гаманiлi светлячкi. Iх было тут вельмi многа. З
iх чарады абабраўся адзiн жучок. Сам ён быў тоненькi, але жывоцiк меў крыху
таўсцейшы, з прычыны чаго i агеньчык яго выдаваўся крыху больш прыметна. Ён
прымасцiўся на кары дубовага кораня, нарыхтаваўшыся сказаць прамову жучынай
грамадцы. I ён сказаў:
- Ёсць многа на свеце агнёў, але я



Содержание раздела








Forekc.ru
Рефераты, дипломы, курсовые, выпускные и квалификационные работы, диссертации, учебники, учебные пособия, лекции, методические пособия и рекомендации, программы и курсы обучения, публикации из профильных изданий