7fd63a3e     

Колас Якуб - На Ўсё Ёсць Прычына (На Белорусском Языке)



Якуб Колас
На ўсё ёсць прычына
I на балотах здараюцца часамi цiкавыя рэчы. А пра адно такое здарэнне
проста-такi варта расказаць. Калi нават гэта i не ўсё праўда, то i тады яно
цiкава, прынамсi на мой погляд.
А цiкава тут вось што: часамi самыя простыя рэчы пры пэўных абставiнах
паказваюцца страшэнна заблытанымi, завязанымi ў такi вузел, што i развязаць
нельга.
Стаяў на балоце дуб, стаяў многа вякоў, учапiўшыся за грунт
карэннямi-пружынамi. Многа бур пранеслася над галавою дуба-волата, i буры яго
не адолелi. Але час браў сваё. Пачаў дуб старэць i загнiваць з сярэдзiны, а
зверху засыхаць.
Раз пад восень наклалi пастушкi агню на балоце. Вы яго, напэўна, i
ведаеце, балота гэтае. Аб iм нават i кнiжак напiсана многа. Хтось з пастушкоў
- недарма ж i свет з iх гарыць - засунуў у дубовае жарало галавешку з агнём.
Пачало тлець трухлявае нутро старога дуба. Тлела, тлела, а потым разгарэўся
агонь i забраў такую сiлу, што дуб перагарэў i звалiўся ды так бразнуўся, што
аж балота здрыганулася.
Выпадак з старым дубам быў такi неспадзяваны, што ўсё балотнае грамадства
прыйшло ў незвычайны рух i стан наймацнейшага здзiўлення.
- Сканчэнне свету! - свiснуў бакас i кiнуўся хавацца ў куст.
Перапалоханыя вароны пазнiмалiся з балота i чорным невадам замiтусiлiся ў
небе. Iх моцна ўразiў грук i самае тое здарэнне, што дуб павалiўся, i яны
крычалi:
- Бразь! Бразь!
Яны не знаходзiлi iншага слова, каб выказаць сваё незвычайнае хваляванне.
А крумкач, як нейкi важны доктар, падляцеў да таго месца, дзе стаяў дуб,
крутнуў два разы сваiм дзябёлым панскiм носам i канстатаваў гэты няшчасны факт
адным толькi словам, паўтарыўшы яго два разы:
- Труп! Труп!
I яшчэ хацеў штось сказаць, але агарнуў яго жаль, слёзы набеглi на вочы, i
ён толькi прамовiў:
- Шурум-бурум!
Таксама крычалi i жабы, але iх голасу амаль i не чуваць было ў гэтым вiры
агульнай сумятнi, хоць яны выказвалi даволi сур'ёзную думку:
- Крах-крах-крах!
I ластавачка, пралятаючы над балотам, падала свой голас, каб хоць
адгукнуцца на ўсю гэтую завiруху.
- Рэвалюцыя! Рэвалюцыя! - крычала яна.
Словам, шум тут быў вялiкi.
I сапраўды, справа была незвычайная: столькi вякоў стаяў дуб, што нiхто i
не думаў, каб ён мог так раптоўна звалiцца на дол, ды яшчэ з такiм грукам.
Здавалася, што ён такi ж стары i такi ж вечны, як i сам свет.
Дык i не дзiва, што думкi балотнага грамадства былi так устрывожаны i
пайшлi ў зусiм iншым кiрунку, хiлячыся больш на хаўтурны лад. Але спынiцца
належным парадкам над гэтаю праяваю, каб разабрацца ў яе прычынах i заадно ўжо
ацанiць i значэнне ролi нябожчыка дуба, балотнае грамадства так i не здолела:
другая праява, як вынiк першае, яшчэ мацней уразiла ўсiх. I вось што здарылася
тут: агонь ад дуба перакiнуўся перш на балота, а потым i ў самае балота.
- Пажар! Пажар! - загаласiлi галкi.
- Маеце рацыю! Маеце рацыю! - пацвердзiла сiваваронка.
Напалоханы грукам, шумам i ўсiм гэтым гармiдарам зайчык пабег да дубовага
пня, прысеў на заднiя лапкi, а пярэднiя скрыжаваў, як самы шчыры каталiк у
касцёле, i стаў варушыць носам i губамi, як бы гаворачы пацеры па нябожчыку.
- Чорт ведае, што пачало тварыцца! - у страху сказаў ён сам сабе,
перакiнуўся на заднiх лапах i пакiльгiкаў балотам, каб быць далей ад усякага
лiха. Кiльгiкаючы, разважаў аб мудрых паводзiнах у жыццi, якiмi i належыць
кiравацца: мая хата з краю, я нiчога не знаю.
Тым жа часам каля зваленага дуба, навокала таго месца, дзе пачало дымiцца
балота, збiўся вялiзарны тлум усялякага птас