7fd63a3e     

Колас Якуб - На Чужым Грунце (На Белорусском Языке)



Якуб Колас
На чужым грунце
Самая важная прычына ўсiх яго нягод крылася ў тым, што гэта Калiва расло
на чужым грунце. Хто яго ведае, як занеслася яно на зялёны луг. Але ласне яно
вiнавата? Або хто вiнават? I навошта шукаць вiнаватага? Проста выкiнулася
зернетка аржаное з мяшка, як везлi ў млын жыта, - цi ж не магло хiба так
стацца? А можа, якi падарожны, iдучы полем, сашмаргнуў, не думаючы, каласок i
iшоў потым праз гэты луг i кiнуў зернетка. Толькi ж узрасло яно мiж чужынцаў:
поруч з iм рос званец, мяцёлка, а каля саменькага карэння цiснулася ўсялякая
трава-драбяза: шчытнiк, iмяло, белая дзяцелiна, муражок i розныя краскi. Але
гэтыя суседзi не хацелi знацца з сiрацiнай i лiчылi вялiкаю ганьбай для сябе i
свайго гонару кампанёўства з закiданым Калiвам Жыта. Ну, што ж! хiба змусiш
каго, каб любiў цябе, раз ты нiкому не люб? Няхай!
Надышла вясна. Вясна гэта такая пара, у якую адны толькi няўдатнiкi, адны
бяздольнiкi, па справядлiвасцi нешчаслiвыя, не знаюць радасцi. Вясна - гэта
пара, калi ўсе спяшаюцца скарыстаць гэты час для шырокай вясёласцi i глыбокага
жыцця сэрца.
Бывала, чуць-чуць пачне паказвацца з-за лесу сонца, а на лузе ўжо
пачыналiся спевы, шчаслiвыя, улюбёныя шэпты чаротаў з высокай жорсткаю асакою.
Падыдзе сонейка яшчэ вышэй, пачынаюць злятацца матылёчкi, ды такiя прыгожыя,
так хораша ўбраныя, што найпершы зух-фарсун пазайздросцiў бы iм. Усякiя травы,
кветкi, кожны кусцiк, кожная саломiнка, падымалi голавы, цягнулiся к сонцу,
вiталi яго i ў чэсць яго курылi найлепшымi ладанамi - чысцейшымi туманамi
ранiцы i прыямнейшымi пахамi свежых красак лугу. I сонейка вiталася з iмi i
рассыпалася золатам, дыяментамi ў кожнай капельцы расы, адлiвала ўсiмi
колерамi вясёлкi. Закiданае Калiўца Жыта таксама жадала сонца i цягнулася да
яго кожнаю сваёй жылкай, усiм нутром сваiм. Мяцёлка штурханула яго.
- Куды сунешся, мужыцкая ўцеха? - сказала задзiра-мяцёлка.
- Шу-шу-шу, - зашапялявiў званец (гэта смех яго такi), - змый наўперад
пясок са свайго рыла, тады пазiрай на сонейка.
- Яно тут фанабэрыi панабралася, усiх адцiснуць хоча i заняць чужое месца,
- шаптала знiзу трава-драбяза.
Слова не сказала Жытцо на такую знявагу. I што ты адзiн зробiш процi ўсiх?
А хiба жыта не ўмее цярпець?
Якая ж другая раслiна зазнае такога гора, як жыта? I яно цярпела, толькi
сэрца ледзьве-ледзьве магло стрываць, каб не разарвацца ад жалю - так многа
сабралася яго.
Хоць бы было з кiм пагаманiць, слова прамовiць, разважыць сваю тугу, думкi
паганыя разагнаць, - усё ж было б лягчэй. I толькi той пойме, як цяжка было
гэтаму Калiву ў лузе, хто сам многа перажыў, многа меў у сэрцы горкiх думак,
якiмi не з кiм было падзялiцца.
Але мiнулiся веснавыя днi. У пагодзе зрабiлася вялiкая змена; пачалася
суш. Заныў луг, пажаўцелi груды, цяжкiя пачалiся часы. Рыжыя мурашкi хадзiлi,
як непрытомныя, не ведаючы, за што ўзяцца; пчолкi, чмелiкi званiлi яшчэ
жудасней, яшчэ нудней, пралятаючы над лугам i не знаходзячы сабе пажытку,
толькi аваднi i сляпцы красавалiся i паганым звонам рэзалi сэрца. Конiкi
пазмаўкалi i толькi вечарамi распачыналi сваю жальбу.
Травы сохлi i жоўклi, прыгожыя краскi тужлiва хiлiлi свае зграбныя
галоўкi, дарэмна шукаючы цяньку, i сохлi без часу. Глухi шум, нараканне пайшлi
па лузе, трывожна гаварыў луг пад гарачым ветрам. Пачалi травы i краскi
судзiць-разважаць, вышукваць прычыны такога няшчасця. Адзiн казаў тое, другi -
другое, - i ўсе шумелi, нiхто не слухаў нiкога, i толку нiякага не дабiлiся.
- Спытайма хiба



Содержание раздела