7fd63a3e     

Колас Якуб - Страказа (На Белорусском Языке)



Якуб Колас
Страказа
Калi абмiнуць малапатрэбныя або зусiм непатрэбныя словы (а iх, на жаль,
вельмi многа), дык можна проста сказаць: такое прыгожае возера, з такiмi
прывабнымi берагамi - то высокiмi, то адхоннымi з купчастымi дубамi i соснамi
па краях возера, рэдка сустрэнеш.
Надзвычай ясная, спакойная ранiца выдалася ў гэты дзень. Возера лагодна
пакалыхвала свае хвалi, i, каб пачуць iх шум, трэба было дужа ўважлiва
прыслухоўвацца да гамонкi дробных хваляў, што, як срэбра, пералiвалiся на
сонцы. I толькi палоску танюсенькай белай пены, нiбы карункi на падоле
маладзiцы, пакiдала возера ўздоўж свайго берага. Тым, хто сядзеў у гэты час
над возерам i любаваўся жывым срэбрам яго дробненькiх скалак-хваляў i
ўслухоўваўся ў iх музыку, давялося пабачыць надзвычай цiкавы малюнак: з
пясчанага i неглыбокага дна возера выпаўзалi на бераг дзiўныя, зеленаватага
колеру нейкiя iстоты, падобныя да вадзяных жукоў. Выпаўзшы з возера, жукi
некаторы час нерухома сядзелi на цёплым пясочку. I тут, на вачах, з iмi
адбывалася дзiўная змена: шкарлупiна раскiдалася, спаўзала, i з жука
выклёўвалася маладзенькая, далiкатная стракозка з празрыстымi, бы слюда,
крыльцамi.
Момант пасядзеўшы, яна разгортвала крыльцы i жвава падымалася ў паветра.
Так нараджалася новае стварэнне. Праз пару хвiлiн цэлы рой рэзвых, рухавых
стракозак закружыўся над возерам i яго берагамi i далёка над полем. Як радасна
i весела пачыналася маладое жыццё! Здавалася, канца не будзе яго радасцi.
Стракозкi мiтусiлiся ў паветры, ганялiся адна за другою, лавiлi камарыкаў,
сутыкалiся ў паветры. Нават не заўважылi, як сонца пачало схiляцца на захад i
ўсё нiжай i нiжай спускацца над зямлёю, а потым i зусiм схавалася за лесам. У
паветры значна пахаладзела, пацягнула вiльгаццю. Кропелькi яе сталi выступаць
на празрыстых крыльцах стракозак, адчаго i лятаць iм стала значна цяжэй. Страх
агарнуў маладых стракозак, бо яны не ведалi жыцця - гэта быў першы дзень яго,
першы дзень iх веку. Адна стракозка, абцяжараная кропелькамi расы, ледзь-ледзь
даляцела да альховага кусцiка, што стаяў над возерам, i прысела на яго лiсцiк
у самым зацiшным месцы. Яна вельмi перапалохалася i думала, што жыццё яе ўжо
скончылася. А ноч была свежая, халодная. "Канец!" - думала стракозка. Але
назаўтра мрок развеяўся, пасвятлела, i нарэшце ўзышло сонейка. Яно абсушыла
завiльгатнелыя крыльцы стракозкi, што прытулiлася на альховым кусцiку над
возерам. Яна акрыяла. Да яе вярнулася жыццёвая сiла. Малапаслухмянымi лапкамi
яна пасцiрала рэшткi расы на крыльцах. Вядома, ёй дужа памагло сонца.
Стракозка зусiм ачуняла. Яна пачула сiлу, i ёй захацелася пагуляць, пакружыцца
ў паветры, дзе ўжо мiтусiўся цэлы рой стракозак.
Наступны вечар, мрок, вiльгаць i прахалода ўжо не палохалi яе, бо яна
ведала, што надыдзе новы ясны дзень. I была ўпэўнена, што так будзе i надалей
i назаўсёды.
Але яна моцна памылiлася, бо таго дасведчання, што прынеслi ёй два-тры днi
добрага надвор'я, было вельмi мала, каб цвяроза i разумна глядзець на жыццё i
надалей.
На свеце вечнага няма нiчога. Жыццё мяняецца. Адна яго форма змяняе
другую, i так бесперастанку - такi ўжо закон жыцця. I гэтак здарылася i тут.
Надвор'е змянiлася. На неба наплылi хмары i ахiнулi яго. Падзьмуў халодны
вецер, некалькi дзён падрад лiлi дажджы. Бедная стракозка, праз меру
даверыўшыся альховаму кусту, што стаяў над возерам i на якiм правяла яна
некалькi начэй, зусiм акалела ад холаду. Узышоўшае праз колькi дзён гарачае
сонца ўжо не магло ажывiць зус



Содержание раздела