7fd63a3e     

Колас Якуб - Залаты Прамень (На Белорусском Языке)



Якуб Колас
Залаты прамень
У кожны момант i на кожнай мясцiнцы зямлi адбываюцца найцiкавейшыя рэчы i
складаюцца самыя дзiвосныя казкi, падобныя iншы раз да праўды, i нараджаецца
праўда, яшчэ болей цiкавая часамi, чым сама казка. Але скрыжалi зямлi, дзе
запiсваюцца казка-праўда i праўда-казка, такiя разнастайныя i такiя багатыя,
што людзi вечна будуць iх чытаць i ўсяго не перачытаюць. I трэба вельмi ўважна
прыглядацца, каб i на самым малюсенькiм куточку гэтых скрыжаляў расчытаць
гiсторыю аб вялiкiх падзеях.
Вось i тут, у гэтым лесе, здарылася нешта падобнае. Раскажу, толькi
зараней прашу памятаць, што гэта - казка.
На горцы лясок стаяў, i лясок гэты быў не так вялiкi. Каля горкi сям-там
прабiвалiся крынiчкi, i рэчачка вывiвалася збоку. Было нават i азярко i
балотца, - ну, словам, усё было. Для адных iстот, якiя жылi ў гэтым лесе, тыя
маленькiя крынiчкi паказвалiся непраходнымi вялiкiмi рэчкамi, а азярко -
бясконцым акiянам, а ўсё гэта разам здавалася iм цэлым сусветам. Другiя ж
глядзелi на гэта iначай...
Адным словам, сярод ляснога грамадства не было пагоджанасцi ў поглядах на
разуменне "вялiкае" i "малое". Але гэта так сабе, мiж iншым. Важна было вось
што, i гэта трэба адзначыць: усе сходзiлiся на думцы, што той лад, якому
падпарадкавалася лясное грамадства, ёсць адвечны закон, устаноўлены з самага
ўтварэння свету, як выяўленне пэўнай гармонii дабра i хараства. I лiчылася
вялiкiм блюзнерствам не толькi пратэставаць, а нават i думаць, што гэты лад
патрабуе некаторых змен i паправак. А патрэба ў такiх зменах была, бо калi да
гэтага ладу падысцi з меркаю нават звычайнай крытыкi, дык у iм няцяжка знайсцi
заганы i нават, калi на тое пайшло, i несправядлiвасць. I гэта можна давесцi
фактамi. Напрыклад: цi справядлiва, што на кволенькiя былiнкi нападае тля i
высмоктвае iх мядовы сок? Цi справядлiва, што на горачку, дзе так слаўна грэе
сонца, не дапускаюцца бруснiцы, чорныя ягады, ну i хоць бы сабе дзераза? Чаму
горкiя асiны маюць права лапатаць на ўвесь лес, а нiзенькi верас змушан
тулiцца да зямлi i маўчаць? Чаму адным - сонца, а другiм - цень? I наогул,
чаму адны павiнны прыносiць ахвяры, каб на iх трупах будавалi свой дабрабыт
другiя?
Усе такiя факты - а колькасць iх можна было б i значна павялiчыць - цi не
знаходзяцца ў супярэчнасцi з гармонiяй дабра i хараства? А калi гэта так, дык
чаму ж не змагацца супраць несправядлiвасцi? I яшчэ адно важнае пытанне: як
магло стацца, што лясное грамадства лiчыла гэты лад за выяўленне пэўнай
гармонii дабра i хараства?
Каб адказ на такое пытанне стаў ясным, трэба паглядзець, што рабiлася тут
уночы. Але наўперад трэба зазначыць яшчэ вось што (для мае казкi яно таксама
мае значэнне). Нягледзячы на гэтую гармонiю дабра i хараства, лясное
грамадства адчувала, што яму чагось не стае, што над iм ёсць нешта такое, што
не дае паўнаты жыцця. Разумеецца, на гэта была свая прычына, але аб ёй лепш
падумайце самi, бо я баюся, каб мая казка вам не надакучыла. Дык буду казаць
далей.
Прыгоства чараў, павабнасць таемнасцi, страх цемры, велiзарнасць нябесных
прастораў i жах перад бясконцасцю i бязмежнасцю сусвету паказвалi тут цёмныя
маўклiвыя ночы. I асаблiва павабна было тут тады, калi вандроўнiцы-хмаркi
пасплываюць з неба, а само яно расквецiцца незлiчонымi агеньчыкамi-зорачкамi i
вышле ў дарогу блiскучы кружок месячыка. I вельмi прыгожыя былi гэтыя зоркi.
Iх было так многа i так яны часамi размяркоўвалiся ў бяздонных глыбiнях неба,
што ўяўлялi сабою самыя вычварныя пост



Содержание раздела